Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан абяцае знайсьці выхад з ізраільска-палестынскага тупіка


Дзржсакратарка ЗША Гілары Клінтан паабяцала знайсьці “шлях наперад” з тупіку, у якім цяпер знаходзіцца блізкаўсходні мірны працэс.
Сёньня Клінтам пачала перамовы з прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нетаньягу.

Раней адміністрацыя ЗША скрытыкавала пляны Ізраілю пабудаваць 1300 дамоў ва ўсходнім Ерузаліме, які палестынцы хочуць абвясьціць сталіцай сваёй будучай дзяржавы. Пасьля абнародваньня гэтых плянаў прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас заклікаў правесьці паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, каб тэрмінова абмеркаваць узьніклую сытуацыю.

Мірныя ізраільска-палестынскія перамовы пачаліся і амаль адразу сыпніліся ў верасьні пасьля таго, як Ізраіль не працягнуў 10-месячы мараторый на будаўнітцва паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG