Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка прапанаваў японскай кампаніі Mitsubishi Heavy Industries паўдзельнічаць у будаўніцтве беларускай АЭС ды іншых праектах у энэргетычнай сфэры, паведамляе ИТАР-ТАСС.

На сустрэчы з прадстаўнікамі гэтай кампаніі Лукашэнка прызнаў, што цяпер адбываецца накручваньне коштаў, таму з эканамічнага і палітычнага пункту гледжаньня залежнасьць ад адной крыніцы ўяўляе сабой пагрозу.

Лукашэнка таксама прызнаў, што Беларусь мае нездавальняючую структуру паліўна-энэргетычнага балянсу — доля прыроднага газу ў працэсе прадукаваньня электраэнэргіі складае 95%.

Кіраўнік краіны заявіў, што Беларусь гатовая патраціць велічэзныя сродкі на забесьпячэньне энэргетычнай бясьпекі, і досьвед Японіі быў бы дарэчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG