Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Азэрбайджане адмянілі прысуды апазыцыйнаму журналісту


У Азэрбайджане Вярхоўны суд адмяніў некалькі прысудаў апазыцыйнаму журналісту Эйнулу Фатулаеву. У 2007 годзе Фатулаеў быў асуджаны да васьмі з паловай гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў паклёпе, пагрозе тэрарызмам і іншых злачынствах.

Пры гэтым Вярхоўны суд пакінуў у сіле апошні прысуд па абвінавачаньні ў захоўваньні наркотыкаў, паводле якога галоўны рэдактар газэты “Рэальны Азэрбайджан” павінен адседзець у турме два з паловай гады.

Раней эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў незаконнымі прысуды Фатулаеву і запатрабаваў яго вызваленьня.
XS
SM
MD
LG