Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...не забывайце ўзяць парасон. Тэмпэратура: 4 – 7 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэс-канфэрэнцыя прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і Ўладзімера Някляева. Адрас: вуліца Кульман, 4 (памяшканьне прафсаюзу РЭП), 12:00

У Менску завершыць працу 17-ы міжнародны кінафэстываль "Лістапад-2010". Прафэсійнае журы назаве пераможцу асноўнага конкурсу.

ТАКСАМА ВАЖНА:


12 лістапада чакаецца прыезд у Беларусь назіральнікаў ад АБСЭ. У склад доўгатэрміновай місіі назіраньня за выбарамі ўвойдзе каля 40 чалавек. Акрамя таго, БДІПЧ АБСЭ плянуе накіраваць каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Кітаі пачынаюцца двухтыднёвыя Азіяцкія гульні, найбольшая пасьля Алімпійскіх гульняў спартовая імпрэза ў сьвеце.

У Варшаве зьбіраецца Парлямэнцкая асамблея НАТО на пяцідзённае пасяджэньне.

У Хірасіме пачынаецца трохдзённая сустрэча ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1623 у Віцебску быў забіты вуніяцкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч (нар. 1580). Кунцэвіч стаў сымбалем і галоўным правадніком Берасьцейскай царкоўнай вуніі, якая мелася аб’яднаць беларусаў праваслаўных і каталікоў у адзіную царкву. У Віцебску арцыбіскуп сустрэў жорсткі супраціў з боку праваслаўных. Разгарачаны натоўп ня толькі забіў Кунцэвіча, але, як сьведчаць судовыя дакумэнты, яшчэ доўга зьдзекаваўся над ягоным целам. У 1867 годзе Язафат Кунцэвіч быў абвешчаны сьвятым.

У 1840 нарадзіўся францускі скульптар Агюст Радэн (пам. 1917).

У 1915 нарадзіўся францускі постструктураліст і сэміётык Ралян Барт (пам. 1980).

У 1920 нарадзіўся беларускі драматург Андрэй Макаёнак (пам. 1982).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень канстытуцыі Азэрбайджану.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Пасланьне Мядзьведзева: ні слова пра Беларусь".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"У акце чытаньня ўвесь час зьмяняюць адна адну дзьве сыстэмы: паглядзіш на словы – гэта мова, паглядзіш на сэнс – гэта літаратура".

Ралян Барт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG