Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку дасягнулі пагадненьня аб сфармаваньні ўраду


Прэзыдэнт аўтаномнага курдзкага рэгіёну ў Іраку Масуд Барзані паведаміў, што асноўныя ірацкія палітычныя блёкі дасягнулі пагаднеьня аб сфармаваньні новага ўраду. Пагадненьне выводзіць краіну з 8-месячнага тупіку.

Паводле Барзані, бакі дамовіліся аб кандыдатурах на пасады прэм’ер-міністра, прэзыдэнта і сьпікера парлямэнту ў рамках ураду “нацыянальнага партнэрства”. Пагадненьне прадугледжвае, што прэм’ер-міністар Нуры-аль-Малікі як лідэр шыіцкага альянсу захавае сваю пасаду.

Таксама і прадстаўнік курдаў Джалал Талабані захавае цырыманіяльную пасаду прэзыдэнта.

Кандыдат суніцкай меншасьці, якую прадстаўляе блёк былога прэм’ер-міністра Іраку Аяда Алаўі, зойме пасаду кіраўніка парлямэнту. Пры гэтым сам Алаўі зойме пасаду новастворанай Рады стратэгічнай палітыкі.
XS
SM
MD
LG