Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хрысьціянку ў Пакістане асудзілі на сьмерць


У Пакістане мясцовы суд у правінцыі Пэнджаб прызнаў хрысьціянку Асію Бібі вінаватай у абразе імя прарока Мухамэда і асудзілі на сьмерць праз павешаньне.

Паведамляецца, што ўсё пачалося з таго, што А. Бібі працавала на полі зь іншымі жанчынамі, якія папрасілі яе прынесьці вады. Калі яна выканала просьбу, некаторыя адмовіліся піць, лічачы ваду, прынесеную хрысьціянкаю, "нячыстай", і паскардзіліся на яе ў паліцыю.

Бібі, 45-гадовая маці пяцёх дзяцей, адпрэчыла абвінавачваньні, заявіўшы сьледзтву, што стала аб'ектам перасьледу з-за сваёй веры. Яна мае намер абскардзіць прысуд.

Як лічаць праваабаронцы, пакістанскі закон аб блюзьнерства часта выкарыстоўваецца як сродак перасьледу рэлігійных меншасьцяў. Хрысьціянаў у краіне налічваецца каля трох мільёнаў. Аднак яшчэ ніхто ня быў пакараны па абвінавачваньні ў абразе рэлігіі. У той жа час каля дзесяці чалавек было забітыя да вынясеньня вэрдыкту – у пэрыяд расьследаваньня.
XS
SM
MD
LG