Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асацыяцыя міжнароднага радыё- і тэлевяшчаньня (Association for International Broadcasting) 9 лістапада ў Лёндане прысудзіла свае штогадовыя ўзнагароды за журналісцкі прафэсіяналізм і майстэрства.

Сярод журналістаў, якія ўдастоіліся ўвагі журы гэтага прэстыжнага журналісцкага конкурсу, былі і калегі з аўганскай, украінскай і малдаўскай службаў нашага радыё. У прыватнасьці, пахвалой журы была адзначаная перадача аўганскай службы пра долю аўганскіх вязьняў у Таджыкістане ды таджыцкіх вязьняў у Аўганістане.

Асацыяцыя міжнароднага радыё- і тэлевяшчаньня – арганізацыя, створаная ў 1993 годзе, галоўнай мэтай якой зьяўляецца падтрымка журналістаў электронных СМІ ў сьвеце. Бюро асацыяцыі знаходзіцца ў Лёндане.
XS
SM
MD
LG