Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэгістрацыя ў РФ цяпер празь інтэрнэт


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў распараджэньне ўраду аб унясеньні зьмяненьняў у правілы рэгістрацыі грамадзян РФ па месцы знаходжаньня і жыхарства і зьняцьця з рэгістрацыі.

Гэтыя зьмены прадугледжваюць магчымасьць выконваць апэрацыі празь інтэрнэт", – паведаміў Пуцін сёньня на пасяджэньні прэзыдыюму ўраду.

Віцэ-прэм'ер Аляксандр Жукаў нагадаў, што зараз грамадзянам неабходна двойчы зьвяртацца ў органы міграцыйнага кантролю – для пастаноўкі і зьняцьця з рэгістрацыйнага ўліку. Распараджэньне ўраду РФ прынятае ў рамках праграмы "Электронная Расея".
XS
SM
MD
LG