Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі журналіст канчаткова апрытомнеў


Сёньня стала вядома, што расейскі журналіст Алег Кашын, які з моманту зьбіцьця яго невядомымі, знаходзіўся ў стане мэдыкамэнтознага сну, прыйшоў у прытомнасьць.

"Алег Кашын ужо амаль суткі знаходзіцца пры сьвядомасьці", – паведаміў галоўны лекар маскоўскага гарадзкога шпіталю № 36 Віталь Французаў. Ён удакладніў, што Кашын пакуль ня можа гаварыць, бо працягвае знаходзіцца на дапаможнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Кашын у бліжэйшы час можа быць апытаны сьледчымі, – паведаміла Інтэрфаксу крыніца, знаёмая з ходам расьсьледаваньня. Суразмоўца агенцтва падкрэсьліў, што ўсё будзе залежаць ад рашэньня лекараў.
XS
SM
MD
LG