Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю ў Беларусі ў студзені-верасьні 2010 году склала 4 мільярды 365 мільёнаў даляраў, што на 17,2 працэнта больш, чым год таму.

Як паведамляе Інтэрфакс, дэфіцыт зьнешняга гандлю ўстойліва павялічваецца трэці месяц запар. Па выніках 9 месяцаў замацавалася тэндэнцыя росту дэфіцыту ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам крызіснага 2009 году. Гэта сьведчыць пра пагаршэньне сытуацыі ў зьнешнім гандлі і ўзмацненьні ціску на плацёжны балянс.
XS
SM
MD
LG