Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчы скандал у Афганістане


Афганскае тэлебачаньне перадало ў эфір запіс тэлефоннай размовы паміж членам ураду, былым губэрнатарам правінцыі Герат Ісмаілам Ханам і чальцом адной з выбарчых камісій мінулых парлямэнцкіх выбараў.

У запісе адзін з суразмоўцаў настойвае на ўнясеньні шматлікіх зьменаў у сьпіс кандыдатаў у дэпутаты, абраных у парлямэнт ад правінцыі Герат.

Ні Ісмаіл Хан, ні яго прадстаўнікі пакуль не адрэагавалі на абвінавачваньні.
XS
SM
MD
LG