Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саміт Вялікай дваццаткі


У Паўднёвай Карэі сёньня распачаўся саміт Вялікай дваццаткі (G20). На сустрэчы ў Сеуле сусьветныя лідэры нададуць асноўную ўвагу праблеме валютнага рэгуляваньня і стану сусьветнай эканомікі.

Раней выказваліся асьцярогі, што саміт у Паўднёвай Карэі можа выліцца ў супрацьстаяньне Кітаю і ЗША з нагоды так званых "валютных войнаў" і гандлёвых дысбалянсаў.

Аднак яшчэ да пачатку перамоваў прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Пэкін і Вашынгтон зрушыліся зь мёртвай кропкі ў абмеркаваньні эканамічных пытаньняў.

Абаму падтрымаў старшыня КНР Ху Цзіньтао, заявіўшы, што Кітай гатовы працаваць для таго, "каб кітайска-амэрыканскія адносіны разьвіваліся ў пазытыўным сумесным і ўсебаковым ключы".
XS
SM
MD
LG