Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцы ўспамінаюць Ясіра Арафата


Тысячы плестынцаў забраліся сёньня ў Рамале з нагоды шостых угодкаў з дня сьмерці свайго былога лідэра Ясіра Арафата. Кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі праводзіць сёньня сэрыю мерапрыемстваў, прысьвечаных гэтай падзеі.

Учора кіраўніцтва ПА пастанавіла вылучыць 1,5 млн. даляраў на стварэньне новага музэю Арафата ў Рамале.

Тым часам кіраўніцтва ХАМАС у сэктары Газы забараніла групоўцы ФАТХ праводзіць дэманстрацыі, прымеркаваныя да гадавіны сьмерці Арафата. Апошні раз ФАТХ праводзіў такія мерапрыемствы ў Газе ў 2007 годзе, неўзабаве пасьля таго, як ісламісты захапілі ўладу, і тады дэманстрацыя скончылася стральбой.

Прадстаўнікі ХАМАС сьцьвярджаюць, што забаранілі дэманстрацыі па меркаваньнях бясьпекі.
XS
SM
MD
LG