Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане будзе сфармаваны ўрад


Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева даручыла фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі, якую ўзначальвае Алмазбек Атамбаеў, фармаваньне кіруючай кааліцыі.

Учора ў Кіргізстане адбылося першае пасяджэньне абранага кастрычніка 10 парлямэнту краіны. Па выніках выбараў у парлямэнт прайшлі тры апазыцыйныя і дзьве праўрадавыя партыі, але ні адна з іх не атрымала больш за палову ўсіх мандатаў.

З моманту абраньня заканадаўчага органу Кіргізстан зрабіўся парлямэнцкай рэспублікай. За прэзыдэнтам застаюцца прадстаўнічыя функцыі, а паўната ўлады пераходзіць да кіруючай кааліцыі ў парлямэнце і фармаванага ёй ураду.
XS
SM
MD
LG