Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН пра жыцьцё палестынцаў у Сэктары Газы


Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заявіла, што жыцьцё палестынцаў, якія жывуць у Сэктары Газы, не стала лягчэйшай пасьля таго, як у чэрвені гэтага году Ізраіль аб'явіў пра паслабленьне эканамічнай блякады палестынскіх тэрыторый.

Па словах кіраўніка місіі ААН у Газе Джона Гінга, эканоміка ў сэктары па-ранейшаму застаецца на вельмі нізкім узроўні. Ён абвінаваціў ізраільцянаў у тым, што яны ігнаруюць міжнародныя заклікі да зьняцьця блякады.

Ізраіль заяўляе, што ў апошні час аб'ём тавараў, што ўвозяцца ў Газу, значна павялічыўся, аднак блякада не будзе зьнятая, пакуль Сэктар Газы кантралюе ХАМАС.
XS
SM
MD
LG