Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама заклікаў Пхэньян аднавіць дыялёг


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў Пхэньян даказаць сур'ёзнасьць сваіх намераў аднавіць дыялёг з сусьветнай супольнасьцю па ядзернай праблеме Паўночнай Карэі.

З адпаведнай заявай Абама выступіў сёньня ў Сэуле пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Лі Мён Бакам. Кіраўнік ЗША заявіў, што ЗША пры неабходнасьці заўсёды прыйдуць на дапамогу свайму саюзьніку – Паўднёвай Карэі.

Раней Абама адзначыў, што саюз ЗША і Паўднёвай Карэі "моцны як ніколі". Ён асудзіў імкненьне КНДР распрацаваць ядзерную зброю, дадаўшы, што гэта прывядзе толькі да яшчэ большай ізаляцыі паўночнакарэйскага рэжыму і адсутнасьці бясьпекі ў рэгіёне.

У Паўднёвай Карэі з часоў карэйскай вайны 1950-х гадоў разьмешчаныя войскі ЗША. Цяпер іх колькасьць складае больш за 28 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG