Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчу за 20 эўра


Палата прадстаўнікоў ратыфікавала беларуска-польскае пагадненьне аб памежным бязьвізавым руху грамадзян.

Гэты дакумэнт спрашчае перамяшчэньне жыхароў Беларусі і Польшчы, якія жывуць у зоне да 30 кілямэтраў з абодвух бакоў ад дзяржаўнай мяжы.

Пад гэтае пагадненьне трапляюць беларускія гарады Гародня, Берасьце, Пружаны, Жабінка і Маларыта, а таксама Бяла-Падляска з польскага боку. Дакумэнт спрашчае парадак перасячэньня мяжы для тых, хто жыве ў гэтай зоне не меней за 3 гады.

Каб атрымаць дазвол на спрошчанае перасячэньне мяжы, жыхарам памежных рэгіёнаў трэба будзе заплаціць 20 эўра.

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі, які прадстаўляў гэты дакумэнт, сказаў, што на думку МЗС, рэальна працэс спрошчанага перамяшчэньня мяжы можа пачацца з красавіка 2011 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG