Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Згодна са словамі міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі, у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі ўнесена больш за 5200 аб'ектаў.

Паводле спадара Латушкі, для аднаўленьня помнікаў міністэрства будзе акумуляваць дзяржаўныя і прыватныя сродкі, а таксама дапамогу Эўразьвязу, накіраваную ў рамках праграмы "Ўсходняе партнэрства".

Павал Латушка, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў пры абмеркаваньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у закон "Аб музэях і музэйным фондзе", паведаміў што цяпер ягоным ведамствам складзены пералік 65 аб'ектаў, якія дзяржава зьбіраецца перадаць у рукі прыватнікаў.

Спадар Латушка таксама сказаў і пра будаўніцтва новых музэяў. У прыватнасьці, у наступным годзе павінен зьявіцца музэй сучаснай беларускай дзяржаўнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG