Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку падзялілі ўладу


Вядучыя палітычныя сілы Іраку нарэшце здолелі прыйсьці да пагадненьня наконт стварэньня новага ўраду.

Пра гэта заявілі сёньня прадстаўнікі дзьвюх найбуйнейшых блёкаў, якія ўзначальвае цяперашні прэм'ер-міністр Іраку Нуры аль-Малікі і яго палітычны супернік, экс-прэм'ер Іяд Алаўі.

Мяркуецца, што аль-Малікі застанецца на пасадзе прэм'ера, а блёк Алаўі атрымае пасты сьпікера парлямэнту, міністра замежных спраў і кіраўніка новай Нацыянальнай рады па палітычнай стратэгіі.

Пасаду прэзыдэнта Іраку, як чакаецца, захавае за сабой прадстаўнік курдзкай меншасьці Джаляль Талябані.

Сёньня павінна адбыцца пасяджэньне ірацкага парлямэнту, які быў абраны ў сакавіку, але бязьдзейнічаў з-за палітычнага крызісу, што зацягнуўся.
XS
SM
MD
LG