Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра пачаў весьці нарады на беларускай мове. Ці можа гэта стаць пачаткам больш шырокай рэабілітацыі беларускай мовы на Гарадзеншчыне? Нагадаем, што ў Гародні даўно не існуе беларускіх школаў, хаця ёсьць школа з польскай мовай навучаньня.

Прэсавы сакратар Гарадзенскага аблвыканкаму Віктар Жалезьняковіч паведаміў, што старшыня выканкаму Сямён Шапіра прапанаваў калегам выкарыстоўваць у працы беларускую мову. Гэта была вусная прапанова, зазначыў спадар Жалезьняковіч:

“Не, справа ў тым, што ў нас дзьвюхмоўе, яно й цяпер існуе: дакумэнты прымаюцца і на беларускай мове, і на расейскай. Я ня думаю, што гэта будзе для ўсіх абавязкова. У нас упраўленьне культуры заўсёды карыстаецца беларускай мовай”.
справа ў тым, што ў нас дзьвюхмоўе


Тым ня менш, старшыня аблвыканкаму падаў чыноўнікам асабісты прыклад і вядзе паседжаньні на беларускай мове. Ці можа гэтая ініцыятыва па-сапраўднаму паўплываць на стан беларускай мовы ў рэгіёне? Старшыня абласной Рады Таварыства беларускай мовы Алесь Крой:

“Усё залежыць ад нас саміх — ні ад яго, ні ад каго. Калі будзе зьнізу жаданьне людзей, то гэта ўсё будзе працягнута і на вышэйшым узроўні, я так лічу. Калі ня будзе зьнізу падтрымкі больш шырокай, а абыякавасьць застанецца, як заўсёды, ну, дык нічога й ня будзе”.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, доктар філялягічных навук гарадзенец Ігар Жук кажа, што ня мае ілюзіяў адносна
не дадуць пасьля выбараў разгарнуць гэтую ініцыятыву
паляпшэньня стану беларускай мовы на Гарадзеншчыне:

“Я толькі адно скажу: не дадуць пасьля выбараў разгарнуць гэтую ініцыятыву як сьлед”.

Тым ня менш, спадар Жук мае пэўны аптымізм адносна будучыні беларускай мовы:

“Ва ўсялякім разе, горш ад гэтага ніяк ня будзе. Я ўпэўнены: любое каліва будзе даваць свой плён. Калі зямля засушлівая і трапляе хоць каліва дажджу, усё ж лягчэй. Я яшчэ веру, што далёка ня ўсё страчана ўжо па той простай прычыне, што, у адрозьненьне ад кельтаў, валійцаў, каталёнцаў, у нас ёсьць фармальны атрыбут дзяржавы, ён рана ці позна павінен працаваць на карысьць мовы. Таму я больш аптымістычна гляджу, чымсьці тры-чатыры гады таму”.
  • 16x9 Image

    Сяргей Астраўцоў

    Нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Менску. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага пэн-цэнтру, выдаў сем кніг прозы і публіцыстыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG