Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня ўсе ў Беларусі сьпяшаюцца ў Эўропу


11-га лістапада ў Палаце прадстаўнікоў мае разглядацца ратыфікацыя пагадненьня з Польшчай аб ільготным перасячэньні мяжы жыхарамі памежных рэгіёнаў. Польскі бок ужо выканаў усе неабходныя працэдуры. І цяпер, як любяць казаць дыпляматы, мяч знаходзіцца на беларускім баку.


Прадстаўляць дакумэнт дэпутатам будзе хтосьці з намесьнікаў міністра замежных справаў Беларусі. Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных у размове са "Свабодай" называе ратыфікацыю пагадненьня аб бязьвізавых паездках грамадзянаў, якія пражываюць у памежных раёнах паміж Беларусьсю і Польшчай, "яшчэ адным крокам да большай адкрытасьці і супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі":

"Беларускі бок выступае за максымальнае спрашчэньне і адмену любых візавых працэдураў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу. Мы заклікаем нашых эўрапейскіх партнэраў паскорыць рух у гэтым кірунку. Са свайго боку мы даўно гатовыя на пэрспэктыўныя рашэньні. Мы перакананыя, што гэта спросьціць стасункі паміж людзьмі і будзе спрыяць умацаваньню агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў".

У Варшаве пагадненьне прайшло ўжо праз усе тры неабходныя для пачатку яго дзеяньня працэдуры. Дакумэнт падпісаў міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі, ратыфікаваў парлямэнт, на ім ёсьць і віза прэзыдэнта краіны Браніслава Камароўскага. І ўсё гэта зроблена яшчэ да лета.

А вось афіцыйны Менск пакуль абмежаваўся толькі подпісам, які паставіў пад пагадненьнем міністар замежных справаў. Сяргей Мартынаў зрабіў гэта ў Варшаве яшчэ ў лютым. Але яго подпісу недастаткова, каб пагадненьне стала правамоцным.

Кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук на маё пытаньне, што можа даць такое пагадненьне жыхарам памежных рэгіёнаў
калі ня будзе мяжы, мы ж ня будзем зарабляць
Беларусі, згадаў такую гісторыю. Сябры ягонай ініцыятыўнай групы спрабавалі зьбіраць подпісы за Раманчука ў чэргах на мяжы Беларусі і Польшчы ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях. Аднак, калі людзі даведваліся пра тое, што гэты кандыдат выступае за інтэграцыю Беларусі з Эўропай, яны адмаўляліся яго падтрымаць. Яраслаў Раманчук акцэнтуе:

"Па сутнасьці, не было людзей, якія б падпісваліся. Яны казалі: гэта ж наш хлеб, мы зарабляем на гэтым грошы. Мы зарабляем на цыгарэтах, гарэлцы, паліве... І калі ня будзе мяжы, мы ж ня будзем зарабляць. Яны ня думаюць пра тое, што сотням тысяч людзей будзе прасьцей паехаць у Польшчу. І што тавары будуць розныя, і ўзровень жыцьця павялічыцца, і магчымасьць для памежнага бізнэсу будзе лепшая. Пра гэта яны не мяркуюць. Яны думаюць толькі пра свае карпаратыўныя інтарэсы".

У беларускім парлямэнце таксама рыхтуюцца да ратыфікацыі аналягічныя пагадненьні з Латвіяй і Літвою. Іх міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў падпісаў адпаведна ў Рызе і Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG