Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: першы пірацкі працэс за 100 год


У ЗША пачаўся суд над пяцю самалійскімі грамадзянамі, якіх абвінавачваюць у пірацтве.

Абвінавачаньне сьцьвярджае, што піратаў захапіла каманда вайсковага карабля ЗША, на які самалійцы напалі, прыняўшы яго за гандлёвае судна.

Абарона сьцьвярджае, што абвінавачаныя – простыя рыбакі, якіх прымусілі займацца пірацтвам пагрозамі.

Калі суд прызнае самалійцаў вінаватымі, ім пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне. Гэта першая судовая справа аб пірацтве ў судзе ЗША за апошнія 100 гадоў.
XS
SM
MD
LG