Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран інвэстуе у Беларусь 250 млн


Іранскія кампаніі пабудуюць у Менску гандлёвы комплекс, паведамляе іранскае англамоўнае выданьне "Тэгеран таймс". Вартасьць праекту ацэньваецца на 250 мільёнаў эўра на працягу трох год.

На сёньняшні дзень іранскія інвэстары ў Беларусі працуюць над праектамі агульнай вартасьцю каля паўтара мільярда даляраў, цытуе газэта амбасадара Ірану ў Менску Абдалу Хасэйні.

Чакаецца, што аб'ём гандлю паміж дзьвюмя краінамі дасягне да канца году 90 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG