Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША цісьне на Ізраіль


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан мае сустрэцца сёньня ў Нью-Ёрку з прэм'ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу. Раней Клінтан агучыла заяву, у якой назвала намер Ізраілю працягваць будаўніцтва паселішчаў на Заходнім беразе ракі Ярдан – контрпрадуктыўным.

Гаворка вядзецца аб рашэньні Тэль-Авіву пабудаваць 1 300 новых кватэраў для пасяленцаў у раёнах, якія маюць стаць часткай плянаванай Палестынскай дзяржавы. Прадстаўнікі Палестынскай Аўтаноміі раней заявілі, што спыняць перамовы аб мірным урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе ў выпадку аднаўленьня будаўніцтва.

Вашынгтон спрабуе пераканаць Ізраіль адмовіцца ад плянаў новага будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG