Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэскага міністра транспарту пазбавілі правоў


Віт Барта стаў першым ў Чэхіі міністрам транспарту, які пазбавіўся вадзіцельскіх правоў за парушэньне правілаў дарожнага руху. Правы яму адабралі на паўгода за тое, што ў чэрвені ехаў уласнай машынай з уласнага вясельля без нумарнога знака. Акрамя таго, міністар павінен заплаціць штраф пяць тысяч крон ( каля 200 эўра). Міністар патлумачыў, што нумар машыны страціў, калі ехаў па палявой дарозе, аднак вырашыў вынесенае пакараньне не апратэстоўваць.
XS
SM
MD
LG