Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсійны ўзрост у Расеі бліжэйшым часам павышацца ня будзе


У бліжэйшыя гады ў Расеі не плянуюць павышаць узрост выхаду на пэнсію. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Д.Мядзьведзеў “Российской газете”. Мядзьведзеў адзначыў, што пасьпешныя рашэньні ў гэтым пытаньні могуць выклікаць грамадзкае незадавальненьне і стварыць сацыяльна-палітычныя праблемы, бачныя на прыкладзе шэрагу эўрапейскіх краін. Паводле Мядзьведзева, у краіне сапраўды адзін з самых раньніх пэнсійных узростаў, аднак і даволі раньняя сьмяротнасьць. У грамадзтве, дзе жывуць да 90, выхад на пэнсію ў 70 успрымаецца нармальна, але ў Расеі іншыя стандарты і яна ня можа капіяваць заходнія пэнсійныя сыстэмы, лічыць Мядзьведзеў.
XS
SM
MD
LG