Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Будзе вялікая нафтавая бойка ў канцы году”


Міхал Залескі

Міхал Залескі

Беларусь пагадзілася пералічваць сваё мыта на нафту і нафтапрадукты ў расейскі бюджэт. У абмен на гэта Менск зможа атрымліваць бязмытную расейскую нафту. Так прынамсі сьцьвярджаюць расейскія чыноўнікі. Ці сапраўды беларускі бок можа пагадзіцца на такі варыянт, ці выгадны ён для беларускай эканомікі? У якой форме і калі паміж бакамі можа разгарнуцца нафтавая вайна? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.


Цыганкоў: Паведамленьне пра тое, што Беларусь пагадзілася пералічваць сваё мыта на нафту і нафтапрадукты ў расейскі бюджэт, зьявілася са спасылкай на начальніка дэпартамэнту падатковай і мытна-тарыфнай палітыкі Міністэрства фінансаў Расеі Ільлю Труніна. Аднак выглядае, што апошняя кропка ў гэтым пытаньні не пастаўлена. Ці лічыце вы, што Беларусь можа пагадзіцца на такі варыянт?

Залескі: Кажуць, калі топісься, то і за брытву схопісься. У нас ёсьць і свой бюджэт, акрамя расейскага. І нашаму начальству хацелася б яго папаўняць, а нам грамадзянам, карыстацца зь яго. Тут супадаюць інтарэсы і народу, і ўлады — таму з Расеяй, відаць, будзе вялікая бойка ў канцы году, каб нешта пакідаць і сабе.

Цыганкоў: У абмен на тое, што Беларусь пагадзілася пералічваць сваё мыта на нафту і нафтапрадукты ў расейскі бюджэт, Менск зможа атрымліваць бязмытную расейскую нафту. Аднак цяпер гэтая перавага пакрысе губляецца, бо Беларусь ужо ня ўсю нафту атрымлівае з Расеі — растуць пастаўкі вэнэсуэльскай нафты, шукаюцца іншыя варыянты…
Цяпер зьявілася магчымасьць дывэрсыфікаваць пастаўкі, і натуральна, што ўжо ісьці насустрач Расеі ўжо вялікай ахвоты ня будзе.

Залескі: Наш нафтавы бізнэс карысны і прыбытковы да таго часу, пакуль ёсьць давальніцкая сыравіна і можна гнаць прадукты нафтаперапрацоўкі за мяжу. Да гэтага часу ўсё ішло з адной крыніцы — расейскай. Цяпер зьявілася магчымасьць дывэрсыфікаваць пастаўкі, і натуральна, што ўжо ісьці насустрач Расеі ўжо вялікай ахвоты ня будзе.

Але і ў Расеі ўжо гатовы нафтаправод ад Унечы на Санкт-Пецярбург, і яны ня будуць ужо надта зважаць на беларускія патрабаваньні. Таму магчымы канфлікт вельмі жорсткі.

Цыганкоў: Ці ня можа дадацца да нафтавага канфлікту яшчэ і газавы?

Залескі: Мне здаецца, з газам будзе крыху прасьцей. Гэта будзе старая гульня пра спрэчку гаспадарчых суб’ектаў. У нас ужо ёсьць добрая традыцыя — насельніцтва выпівае на Новы год і глядзіць, як Сямашка ці Сідорскі завяршаюць газавыя перамовы ў Маскве.

Мяркую, Расея ня будзе да такой ступені на нас ціснуць па газе гэтак, як з нафтай, бо ім пальчыкам Эўропа ківае — не падвядзіце нас! Бо варыянту, каб пускаць увесь газ міма Беларусі, пакуль няма — пакуль яны не пабудавалі газаправод праз Балтыку.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG