Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правабаронцы бачаць у мэмуарах Буша падставу для сьледзтва


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International сёньня заклікала пачаць крымінальнае расьсьледаваньне адносна былога прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. У кнізе сваіх мэмуараў “Ключавыя рашэньні”, якая выйшла ў сьвет учора, Буш прызнаўся, што ўхваліў жорсткія мэтады допытаў падазраваных у тэрарызьме, у тым ліку мэтад “імітацыя патапленьня”. У мэмуарах Буш піша, што даў згоду на прымяненьне такіх катаваньняў да арганізатара тэракта 11 верасьня Халіда Шэйха Махамеда. Прадстаўнік Amnesty International заявіў, што прызнаньняў экс-прэзыдэнта дастаткова, каб “заклікаць ЗША іх расьсьледаваць , а ў выпадку пацьвярджэньня пакараць яго. “ Паводле сьцьвярджэньняў Буша, жорсткія мэтады допытаў дазволілі папярэдзіць шэраг тэрарыстычных нападаў і зьберагчы жыцьці.
XS
SM
MD
LG