Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан крытыкуе пляны Ізраілю


ЗША лічаць контрпрадуктыўным намер Ізраілю працягваць будаўніцтва паселішчаў на Заходнім беразе ракі Ярдан. Пра гэта сёньня паведаміла дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан . Разам з тым яна выказала ўпэўненасьць, што ўрэгуляваньне канфлікту ўсё яшчэ застаецца магчымым і неабходным. Паводле яе словаў, ЗША працягваюць пачатую працу па правядзеньні мірных перамоваў паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Кіраўніца амэрыканскай дыпляматыі паведаміла пра тое, што Вашынгтон выдзяляе палестынцам у якасьці дапамогі дадаткова 150 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG