Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьняволеным маскоўскай Бутыркі абяцаюць Інтэрнэт і салярый


Зьняволеныя маскоўскага сіза нумар 2, больш вядомяга як Бутырка, неўзабаве змогуць размаўляць са сваякамі па праграме відэасувязі Skype, а таксама наведваць салярый. Такія зьмены да канца году паабяцаў начальнік сіза Сяргей Цялятнікаў. Сігнал да мадэрнізацыі расейскіх турмаў падаў прэзыдэнт Мядзьведзеў пасьля таго, як вялікі розгалас выклікала сьмерць зьняволенага ў Бутырцы юрыста Сяргея Магніцкага. 37-гадовы Магніцкі, якога падазравалі ў няўплаце падаткаў, памёр, знаходзячыся пад сьледзтвам, у выніку неаказаньня своечасовай мэдыцынскай дапамогі. Магніцкі ў сваім дзёньніку пісаў пра нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня ў некаторых камэрах Бутырскай турмы.
XS
SM
MD
LG