Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адкрылі манумэнт ахвярам смаленскай авіякатастрофы


Манумэнт памяці 96 палякаў, якія загінулі падчас авіякатастрофы ўрадавага самалёту разам з прэзыдэнтам Качыньскім, сёньня адкрылі ў Варшаве. Помнік на ваенных могілках Павонзкі адкрыў цяперашні прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі. На ўрачыстай цырымоніі, якія прайшла роўна праз сем месяцаў пасьля трагедыі, прысутнічалі родныя загінулых, прэм’ер краіны, варшаўскі арцыбіскуп. Разам з тым, ніводзін з членаў апазыцыйнай партыі “Закон і справядлівасьць” , у тым ліку і яе лідар Яраслаў Качыньскі, брат загінулага прэзыдэнта , не прыйшлі на адкрыцьцё манумэнта. Помнік уяўляе сабой кампазыцыю з блёкаў белага і чырвонага мармуру з надпісам “ Памяці 96 ахвяр крушэньня самалёта пад Смаленскам, 10.04.2010”.
XS
SM
MD
LG