Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове рассакрэцяць архівы пра палітрэпрэсіі


Служба інфармацыі і бясьпекі Малдовы перадала ў Нацыянальны архіў першыя 5 тысяч спраў ахвяраў палітычных рэпрэсій 1920-1951 гг. Ініцыяваў гэтую акцыю выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Міхай Гімпу, які заявіў, што “перадача спраў і забесьпячэньне доступу грамадзкасьці да іх зьяўляецца міжнароднай практыкай, якая прымяняецца ў краінах, дзе правы чалавека ставяць вышэй за партыйныя інтарэсы”. Гімпу заклікаў грамадзянаў і гісторыкаў вывучаць дакумэнты, каб праўда выйшла на паверхню. Для захаваньня дакумэнтаў са сродкаў бюджэту будуць выдзеленыя сродкі на 16 сховішчаў. Гімпу таксама лічыць, што насуперак эканамічнаму крызысу было б варта стварыць Музэй нацыянальнай памяці, дзе захоўваліся б справы асобаў, што пацярпелі ад рэпрэсій.
XS
SM
MD
LG