Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...але без дажджу. Тэмпэратура: 2 – 7 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У клюбе "Рэактар" у Менску прэзэнтацыя новага альбому гурту "Нэйрадзюбель". Пачатак а 19.00.

У кавярні "Госьці" ў Менску выступае ўкраінскі гурт "Воплі Відоплясова". Пачатак а 20.00.

У Гомелі пачынаецца трохдзённы міжнародны турнір па хакеі "Кубак Палесься". Гульні пачынаюцца ў 18.30.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Двухдзённы саміт G20 пачынаецца ў Сэуле. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца з кіраўніком Кітаю Ху Цьзіньтао.

Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс у Маскве.

У Багдадзе парлямэнт выбірае сьпікера.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У 1821 нарадзіўся расейскі пісьменьнік Фёдар Дастаеўскі.

У 1918 нямецкае камандаваньне капітулявала перад краінамі Антанты. У Францыі было падпісанае Камп’енскае замірэньне. Завяршылася Першая сусьветная вайна.

У 1922 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Курт Вонэгут (пам. 2007).

У 1974 нарадзіўся амэрыканскі актор Леанарда ды Капрыё.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці Польшчы.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Міжнародная амністыя прызнала Ігара Коктыша вязьнем сумленьня".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Калі ты можаш рабіць у жыцьці тое, што ўмееш рабіць найлепш, і быць шчасьлівым, дык ты зайшоў у жыцьці далей, чым большасьць людзей".

Леанарда ды Капрыё
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG