Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напады талібаў у Афганістане


У Аўганістане талібы ўзялі на сябе адказнасьць за сёньняшні выбух на рынку ў паўднёва-ўсходняй правінцыі Хост, дзе загінулі афганскі салдат і паліцыянт.

Сёньня афганскія ўлады заявілі, што да нападу ваяўнікоў у ноч з аўторка на сераду ў правінцыі Ўрузган спрычыніўся салдат ўрадавых сілаў, зьвязаны з талібамі. Загінулі 7 паліцыянтаў.

Яшчэ чацьвёра супрацоўнікаў паліцыі былі забітыя таксама ў ноч на сераду ў паўночнай правінцыі Кундуз – яны патрапілі ў засаду ў раёне мяжы з Таджыкістанам.

Вайскоўцы пацьвердзілі гібель трох ваеннаслужачых сілаў кааліцыі – пры выбуху і нападах на поўдні і ўсходзе Афганістану ўчора і сёньня.
XS
SM
MD
LG