Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбуховай прылады на вул. Ціміразева ў Менску не знайшлі


Міліцыя разглядае пытаньне, ці ўзбуджаць крымінальную справу ў сувязі з ілжывым паведамленьнем пра мінаваньне будынка па вул. Ціміразева.

"Выбуховай прылады сапёры не знайшлі, ачапленьне зьнятае. Супрацоўнікі абутковай фабрыкі вярнуліся на свае працоўныя месцы. Усяго з будынка па вул. Ціміразева, 9 было эвакуіравана каля 3 тысяч чалавек", — паведаміла прэсавы афіцэр міліцыі Фрунзенскага раёну Менску Ала Галубовіч.

Раніцай 10 лістапада невядомы патэлефанаваў па нумары 101 і паведаміў, што ў будынку па вул. Ціміразева, 9 закладзена выбуховае прыстасаваньне. Па гэтым адрасе знаходзяцца абутковая фабрыка, каледж, два дыска-клюбы, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG