Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косаўскім сэрбам раяць не ісьці на выбары


Урад Сэрбіі ня раіць косаўскім сэрбам удзельнічаць ва ўсеагульных выбарах у Косаве, прызначаных на 12 сьнежня.

У сёньняшняй заяве сэрбскага ўраду гаворыцца, што ў Косаве "пакуль ня створаныя ўмовы", якія дазволілі б сэрбскай меншасьці насельніцтва рэспублікі ўдзельнічаць у галасаваньні.

Сэрбія па патрабаваньні Эўразьвязу пачала дыялёг з уладамі Косава, незалежнасьць якога яна не прызнае. Эўразьвяз настойвае на вырашэньні спрэчак паміж балканскімі краінамі ў якасьці ўмовы іх магчымага прыняцьця ў ЭЗ.
XS
SM
MD
LG