Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першае пасяджэньне новага парлямэнту Кіргізстану


У Кіргізстане новы склад парлямэнту сабраўся сёньня на сваё першае пасяджэньне. Выступаючы перад дэпутатамі прэзыдэнт краіны Роза Атунбаева заклікала іх адкінуць унутраныя рознагалосьсі, каб выканаць ускладзеную на іх лёсам гістарычную місію.

Дэпутаты атрымалі мандаты і прынесьлі прысягу. На сваё першае пасяджэньне новы склад кіргізскага парлямэнту сабраўся роўна праз месяц зь дня выбараў.
XS
SM
MD
LG