Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагноз: У 2035 аб’ёмы і цана нафты дасягнуць піку


Паводле Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (International Energy Agency), сусьветнае здабываньне нафты дасягне свайго піку ў 2035 годзе пры аб’ёме 99 мільёнаў барэляў на дзень.

Агенцтва таксама прагназуе, што сусьветная цана нафты ў 2035 годзе ўзрасьце да 200 даляраў за барэль. Цяпер гэтая цана складае 87,63 даляра за барэль.

Паводле згаданага прагнозу, рост здабываньня нафты адбудзецца амаль выключна за кошт росту спажываньня гэтага паліва Кітаем і іншымі краінамі, якія яшчэ не дасягнулі статусу рынкавых эканомік.

Міжнароднае энэргетычнае агенцтва зьяўляецца самастойным дарадча-дасьледчым органам у рамках Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (Organisation for Economic Cooperation and Development), якая аб’ядноўвае 33 найбольш разьвітыя эканомікі сьвету.
XS
SM
MD
LG