Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Алега Кашына не пацьвярджае яго паляпшэньня


Жонка зьбітага журналіста Алега Кашына не пацьвярджае інфармацыю аб тым, што ён нібыта прыйшоў у прытомнасьць.

Як паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на жонку Кашына Яўгенію Мілаву, яна не валодае інфармацыяй аб тым, што яе муж прыйшоў у сябе.

Раней РИА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў 36-м гарадзкім шпіталі паведаміла, што Алег Кашын адкрывае вочы, але па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
XS
SM
MD
LG