Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прывёў Інданэзію ў прыклад


Выступаючы перад студэнтамі ўнівэрсытэту ў Джакарце, прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Інданэзія зь яе рэлігійнай і культурнай разнастайнасьцю павінна служыць прыкладам для мусульманскіх краін, а таксама Захаду, якія часам забываюць, што "адзінства ў разнастайнасьці".

Абама таксама адзначыў посьпехі ў дэмакратычным разьвіцьці інданэзійскай дзяржавы і падкрэсьліў, што цяпер гэта ўжо не тая аўтарытарная краіна, што была ў пэрыяд кіраваньня генэрала Сухарты.

Зараз амэрыканскі прэзыдэнт пакінуў Інданэзію і працягнуў сваю паездку па краінах азіяцкага рэгіёну, што адбываецца напярэдадні саміту G20 у Сэуле.
XS
SM
MD
LG