Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Украіны зноў крытыкуе формулу цаны на расейскі газ



Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў зноў заяўляе пра тое, што формула вызначэньня цаны на расейскі газ для Украіны не адпавядае рынкавай кан'юнктуры.

Як паведамляе Інтэрфакс, Азараў сказаў пра гэта на пасяджэньні ўкраінскага ўраду ў сераду, абмяркоўваючы вынікі сваёй паездкі ў Вену (Аўстрыя) і сустрэчы з генэральным сакратаром АПЕК Абдалом Салемам аль-Бадры.

"Дарэчы, спадар аль-Бадры аўтарытэтна пацьвердзіў, што газавы рынак зьведаў істотныя зьмены за апошнія гады. У сьвеце ўжо ня зьвязваюць цэны на нафту і газ, паколькі зьявіліся значныя аб'ёмы сланцавага газу, альтэрнатыўных энэрганосьбітаў. Значыць, формула вызначэньня цаны расейскага газу для Украіны ўжо не адпавядае рынкавай кан'юнктуры ", - адзначыў украінскі прэм'ер.

Пры гэтым М. Азараў падкрэсьліў, што Украіна зьяўляецца і застанецца надзейным партнэрам для Расеі і Эўразьвязу ў транспартаваньні газу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG