Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Невядомы паведаміў, што ў Менску замініравалі гандлёвы цэнтар


Начальнік аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязей ГУУС Аляксандар Ластоўскі сказаў, што цяпер у будынку па вуліцы Ціміразева, 9 працуе сьледча-апэратыўная група, паведамляе БелаПАН.

Пра магчымае мініраваньне паведаміў праз тэлефон невядомы.

У доме № 9 па вуліцы Ціміразева месьцяцца гандлёвы цэнтар, забаўляльныя ўстановы, у тым ліку клюб "Мэдысан", а таксама офісы шэрагу кампаніяў.

З будынку было эвакуавана каля 1000 чалавек.
XS
SM
MD
LG