Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Сямашка: беларускія НПЗ можна прадаць замежнікам



Вэнэсуэльскія кампаніі могуць стаць акцыянэрамі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, заявіў журналістам першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Сямашка нагадаў, што ў статутным фондзе ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" 41,6% складае доля расійскага боку, а ў статутным фондзе ААТ "Нафтан" увесь пакет акцый належыць Беларусі.

"Мы ніколі не хавалі, што шукаем інвэстараў на гэтыя прадпрыемствы", — цытуе спадара Сямашку БелаПАН.

У залежнасьці ад таго, якія ўмовы прапаноўвае інвэстар, яму можа быць перададзены любы пакет акцый аж да кантрольнага
Паводле Сямашкі, патэнцыяльны інвэстар павінен не толькі мець рэсурсы, каб купіць пакет акцый, але і прапанаваць адразу інвэстыцыйную праграму "гадоў на дзесяць наперад". Акрамя таго, ён павінен мець "унутраныя рэсурсы, каб забясьпечыць загрузку прадпрыемстваў". Трэцяе патрабаваньне: патэнцыяльныя акцыянэры павінны мець рынкі збыту.

У залежнасьці ад таго, якія ўмовы прапаноўвае інвэстар, яму можа быць перададзены любы пакет акцый аж да кантрольнага, адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

Разам з тым, паводле слоў Сямашкі, Беларусь з асьцярогай падыходзіць да выбару інвэстараў — у краіне "не так і шмат" нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG