Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі прэм'ер заклікаў Кітай да дэмакратызацыі


Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заявіў пра важнасьць умацаваньня палітычных свабодаў і грамадзянскіх правоў у Кітаі.

Выступаючы сёньня ў Пэкіне перад кітайскімі студэнтамі, Кэмэран адзначыў, што эканамічнае росквіт і палітычныя свабоды ўзаемна зьнітаваныя.

У той жа час брытанскі прэм'ер падкрэсьліў, што не імкнецца "павучаць Кітай з пазыцыі маральнай перавагі".

Дэвід Кэмэран завяршае сёньня візыт у КНР, прысьвечаны ў асноўным пытанням эканамічнага супрацоўніцтва.
XS
SM
MD
LG