Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Алег Кашын апрытомнеў


Расейскі журналіст, карэспандэнт газэты "Коммерсант" Алег Кашын, які быў жорстка зьбіты невядомымі ў Маскве ў мінулую суботу, прыйшоў у прытомнасьць.

Ён адкрывае вочы, але па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, – паведамляе РИА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў 36-м гарадзкім шпіталі, дзе знаходзіцца журналіст.

Учора Грамадзкая палата РФ узяла пад свой кантроль расьсьледаваньне справы аб нападзе на Алега Кашына. Асноўная вэрсія сьледзтва – напад быў зьвязаны з прафэсійнай дзейнасьцю журналіста.
XS
SM
MD
LG