Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напады на хрысьціянаў у Багдадзе


Сёньня раніцай у Багдадзе тры чалавекі загінулі і 26 былі параненыя ў выніку сэрыі нападаў на дамы мясцовых хрысьціянаў.

Паводле паведамленьня прадстаўніка ірацкай паліцыі, спрацавалі 10 выбуховых прыладаў. Акрамя таго, адзін з дамоў быў абстраляны з мінамёта.

Напады адбыліся праз 10 дзён пасьля захопу ваўнікамі закладнікаў у адной з цэркваў Багдаду. Тады загінулі больш за 50 чалавек, у тым ліку 44 прыхаджаніна і двое сьвятароў.

Шэраг ісламскіх груповак пасьля гэтага выступіў з новымі пагрозамі ў адрас ірацкіх хрысьціянаў.
XS
SM
MD
LG