Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Усясьветная арганізацыя аховы здароўя распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што ў двух чалавек у ЗША вылучаны вірус H3N2.

Ён складаецца з элемэнтаў трох ранейшых вірусаў.

"Але ён іншы паводле генэтычнай структуры", — заявіў Інтэрфаксу галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка.

Вірус H3N2 Анішчанка назваў "мутацыяй грыпу сьвінога паходжаньня".

Раней мэдыкі заяўлялі, што сьвіны грып, выбух якога ў Паўночным паўшар'і быў адзначаны ў мінулы асеньне-зімовы пэрыяд, ня зьведаў небясьпечнай мутацыі.

Цяпер Генадзь Анішчанка кажа, што інфармацыя пра зьяўленьне H3N2 "вельмі насьцярожвае".
XS
SM
MD
LG