Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: у ахвяр галакосту скралі 42 млн


У ЗША 17 чалавек абвінавачваюцца ў выкраданьні больш 42-х мільёнаў даляраў з дабрачыннага фонду, які дапамагае ахвярам галакосту.

Сярод падазраваных – шасьцёра супрацоўнікаў фонду "Канфэрэнцыя у пытаньнях габрэйскіх матэрыяльных прэтэнзіяў да Нямеччыны".

Паводле сьледзтва, абвінавачаныя арганізоўвалі выплаты фіктыўным заяўнікам па дапамогу.

Бальшыні падазраваных пагражае да 20-ці гадоў зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG