Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама кліча мусульман на "антытэрарыстычны фронт"


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў мусульман сьвету адкінуць "падазрэньні і недавер" і стварыць агульны фронт супраць экстрэмістаў. Прамаўляючы ва Ўнівэрсытэце Інданэзіі, Абама прызнаў, што ў дачыненьнях ЗША зь ісламскім сьветам застаюцца праблемы, але падкрэсьліў, што задача змаганьня з тэрарызмам – гэта задача "не для адной толькі Амэрыкі".

Адносна мірнага ўрэгуляваньня канфлікту на Блізкім Усходзе амэрыканскі лідэр канстатаваў, што, нягледзячы на "велізарныя перашкоды", Вашынгтон працягне рабіць усё магчымае дзеля дасягненьня "справядлівага" выніку – стварэньня палестынскай дзяржавы, якая б жыла побач зь Ізраілем у міры і бясьпецы.
XS
SM
MD
LG