Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран пагадзіўся аднавіць перамовы


Іран прапанаваў шасьцёрцы найбольш уплывовых краін сьвету аднавіць перамовы аб сваёй ядзернай праграме прыкладна празь месяц.

Паведамляецца, што іранскі перамоўца паведаміў ачольніцы замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан сустрэцца ў Стамбуле 23 лістапада ці 5 сьнежня.

У перамоўную групу па іранскай ядзернай праграме ўваходзяць Вялікая Брытанія, Францыя, ЗША, Расея, Кітай і Нямеччына.

Калі перамовы будуць прызначаныя, гэта будзе першая сустрэча прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці зь іранскай дэлегацыяй, пасьля ўвядзеньня міжнародных санкцыяў супраць Тэгерану.
XS
SM
MD
LG